Дзень роднай мовы!

21.02.2024

Дзень роднай мовы!

 Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай так, як і руская. Але большасць беларусаў размаўляюць на беларускай мове толькі тады, калі гэта неабходна.

Сення, 21 лютага, на працягу ўсяго дня ў  дашкольных групах нашай установы гучала беларуская мова. Дзеці гулялі ў беларускія народныя і дыдактычныя гульні, спявалі песні на роднай мове, слухалі казкі.

Разам з бацькамі ўдзельнічалі ў буккросінгу “Чытаем разам”, праходзімі тэст “Ці добра ты ведаеш родную мову?”,  выконвалі заданні на інтэрактыўным плакаце “Падарожжа ў краіну роднай мовы”.

Для бацькоў былі падрыхтаваны папкі-перасоўкі, буклеты, памяткі па тэме “Далучаемся да роднай мовы”.  

 Педагагічны калектыў  заўсёды шукае новы падыход да выхавання дзяцей у працэсе пазнання імі гісторыі і культуры роднага краю. Мы бачым, што дзякуючы сучасным формам правядзення падобных мерапрыемстваў у кожнага дзіцяці развіваецца гаворка і мысленне, адбываецца далучэнне да сваёй культуры. Хочацца спадзявацца, што народная творчасць і практычная стваральная дзейнасць нашых супрацоўнікаў разам з дзецьмі стала яшчэ адным крокам на шляху далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы, да культуры роднага краю.

Смотреть видео