Музычная забава "Свята бульбы"

02.11.2023

Сення для выхаванцаў старэйшых груп № 3 і № 6 адбылася музычная забава "Свята бульбы". Нікому не прыйшлося тут сумаваць, бо ў гасцях была Бульба, якая запрашала дзяцей то ў карагоды, то пагуляць ў народныя гульні, то праспяваць святочныя песні. Пад час свята выхаванцы даведаліся, чаму бульбу называюць «другiм хлебам?», а таксама атрымалі салодкія пачастункі.