21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022
21 лютага ва ўстанове прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны роднай мове.

   Усе мерапрыемствы ў гэты дзень былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы.

     Педагогі на працягу дня стваралі вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове, супрацоўнікі ўстановы таксама стараліся размаўляць  на роднай мове.

Пачаўся дзень з радыётрансляцыі, якая настроіла ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу на адпаведны лад.

     У дзіцячым садзе сумесна з бацькамі была наладжана выстава кніжак – малышак, прайшла акцыя “Ветлівыя словы маёй роднай мовы”, бацькам прапанаваны для прагляду дома вiдэаказкi «Рэпка», «Казляты i воўк», «Коцiк Петрык i мышка»,  «Курачка Рабка», «Рукавічка» і інш.

    У школе для навучэнцаў і дарослых балі падрыхтаваны стэнды з інфармацыяй пра беларускія словы рознай тэматыкі, настаўнікі правялі на перапынках хвілінкі беларускай мовы.

     Такім чынам, беларуская мова гучала ў нашай установе ва ўсіх узроставых групах на працягу дня.

   Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.