Тыдзень беларускай мовы - дзень чацверты, пяты

развернуть

Чацвер і пятніца таксама былі багатыя на мерапрыемствы. Віктарына "Мая Беларусь", "Карусель галаваломак", музычная гадзіна "Танцуй, гуляй, спявай", літаратурная гасцёўня "Сэрцам роднага слова краніся" і многае іншае. І абавязкова ўзнагароджанне пераможцаў розных конкурсаў, падвядзенне вынікаў тыдня.

свернуть

Тыдзень беларускай мовы – дзень трэці.

развернуть

Тыдзень беларускай мовы – дзень трэці. Сёння для вучняў прайшла гульня-конкурс “Знаўцы роднай мовы, вікратына "Угадай казку", квэст-гульня “Па старонках роднай мовы”, гульня-віктарына “Мову родную люблю”, пазнавальны час “З любоўю да роднаго слова”. Завяршэннем дня для стала выстава “Воблака слоў – маё любімае слова па-беларуску”.Нашы маленькія выхаванцы разам з бацькамі гулялі ў гастранамічную гульню “Смак роднай мовы”, слухалі відэаказкі на беларускай мове і “закатвалі кампот” на занятках па выяўленчаму мастацтву. Дзень завяршыўся выставай “Воблака слоў – маё любімае слова па-беларуску”.

свернуть

Тыдзень беларускай мовы - дзень другi

развернуть

Сёння, у другi дзень тыдня беларускай мовы, марафон цiкавых мерапрыемстваў працягваўся. Чэлендж "Камплiмент роднай мове", квiз "Знаўцы роднай мовы", музычны перапынак "Танцуй, гуляй, спявай" и шмат iншага для навучэнцаў и выхаванцаў было падрыхтавана ў гэты дзень.

свернуть

Тыдзень беларускай мовы - дзень першы

развернуть

Сёння ў нашай установе пачаўся тыдзень беларускай мовы. Прадугледжаны розныя формы работы: конкурсы і квэсты, літаратурная гасцёўня і чытанне казак, віктарыны і квіз, музычныя перапынкі і радыёзаданні, карусель галаваломак і гастранамічная гульня, акцыя "Маё любімае беларускае слова" і конкурс сінквейнаў.

Спадзяемся, што тыдзень будзе цікавым, пазнавальным і карысным!

свернуть