Iнтэрактыўны плакат «Падарожжа ў краіну роднай мовы».

развернуть

Паважаныя бацькі!

 

Прапануем вашай увазе інтэрактыўны плакат

«Падарожжа ў краіну роднай мовы».

Разам з дзецьмі вы можаце пагуляць у дыдактычныя гульні, паглядзець відэаказкі, паслухаць і паспяваць беларускія песні, пачытаць вершы на беларускай мове.

 

 

Каб адкрыць плакат, пераходзьце па спасылцы

ці па QR-коду

свернуть

Мультфільмы для дзетак на роднай мове

Ад бацькоў прыходзіць да нас пытанне: ці існуюць мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове? Адказваем: існуюць, карыстайцеся на здароўе !
развернуть

ВЕТЛІВЫЯ СЛОВЫ МАЁЙ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды нашы выхаванцы прыгадалі словы ветлівасці. «Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» — ветлівыя словы чую ад людзей. Ветлівымі словамі трэба даражыць, з ветлівымі словамі лёгка жыць. Давайце часцей размаўляць па-беларуску! З Днём роднай мовы!
развернуть

21 ЛЮТАГА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
развернуть

    Кожны народ  адзначае 21 лютага  Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

    Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

    Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

    Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

    Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

 

свернуть

ІНТЭРАКТЫУНАЯ ГУЛЬНЯ "ЗНАЙДЗІ ПАРУ"

Пагуляйце дома з дзецьмі ў дыдыктычную гульню "Знайдзі пару". Патрэбна злучыць парамі малюнак і слова. Гульня развівае увагу, мысленне, памяць, дапамагае далучыць дзяцей да беларускай мовы.
развернуть

ВУЧЫМСЯ РОДНАЙ МОВЕ РАЗАМ

Паважаныя бацькі! Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.
развернуть

 

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

http://kazki.unicef.by/

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

"Вясёлка"  - часопiс для дзяцей i iх бацькоў 

http://www.veselka.by/

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by/?page_id=4543

свернуть

РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМІ

Кожны чацвёрты чацвер месяца заклікаем выхавацелей, дзетак і бацькоў размаўляць па-беларуску! Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру. Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.
развернуть

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць!  Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. 

Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, здрастуйце, добрага здаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай(-ае) раніцы,   дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі). 

Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней.

свернуть

СМАК РОДНАЙ МОВЫ

Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці з’яўляецца родная мова, якая, паводле слоў Народнага паэта Беларусі і педагога Якуба Коласа, з’яўляецца першай крыніцай, “праз якую мы пазнаем жыццё  і навакольны свет”, ”праз родную мову льецца шырокая магутная плынь, людкуючы розум і пачуцці дзяцей”.
развернуть

 

 

З аднаго боку, мова выступае як складнік культуры, пад якой разумеюцца вынікі дзейнасці людзей, іх светапогляд, традыцыі, нормы жыццядзейнасці і сацыяльнага існавання, формы зносін, паводзін і г.д.

З другога боку, мова з’яўляецца формай існавання духоўнай культуры народа (фальклору, літаратуры, рэлігіі, філасофіі і г.д.). Можна сцвярджаць, что мова – гэта базісны элемент культуры чалавека. Паўнацэннае вывучэнне мовы – гэта, перш за ўсё, далучэнне да духоўных каштоўнасцей сваёй нацыі.

Зразумела, развіццё беларускага маўлення дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання не можа не насіць сугуба практычнага характару. Але навучанне беларускай мове павінна быць арыентавана не толькі на фарміраванне ў дзяцей ўменняў разумець беларускую мову, узнаўляць пачутае і размаўляць на роднай мове (тым больш, што ў дзяцей амаль адсутнічае беларускамоўнае асяроддзе, дзе яны маглі б рэалізаваць гэтыя свае уменні). Важнае значэнне надаецца далучэнню выхаванцаў да роднага слова шляхам увядзення ў нацыянальна-культурны фон беларускай мовы. Сутнасць культуралагічнага падыходу заключаецца ў тым, што навучанне роднай мове ажыццяўляецца ў кантэксце фарміравання нацыянальнай культуры, что забяспечвае, з аднаго боку, “уваходжанне” ў нацыянальную і сусветную культуру ў працэсе авалодання маўленнем на беларускай мове, а з другога – авалоданне беларускай мовай на аснове спасціжэння нацыянальнай культуры (па формуле: “культура праз мову і мова праз культуру”). Далучэнне дзяцей да каштоўнасцей нацыянальнай культуры прадугледжвае ўключэнне ў змест адукацыі  культуразнаўчых, перш за ўсё, мастацкіх тэкстаў, што адлюстроўваюць ментальны вопыт, культурныя асаблівасці беларускага народа: народныя казкі, легенды, паданні.

Фарміраванню ў дзяцей каштоўнаснага стаўлення да нацыянальнай мовы садзейнічае ўключэнне ў змест адукацыі выказванняў, вершаў пра Беларусь і беларускую мову, што выхоўваюць пачуццё гонару за іх, напрыклад: Змалку звалі цябе / Мы сваëю радзімаю, / Беларусь, Беларусь, / Як ты сэрцу любімая. (П. Броўка).

Нацыянальная культура засвойваецца і пры азнаямленні са словамі і выразамі, якія абазначаюць рэаліі духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў: назвы народных звычаяў, святаў (Каляды, Саракі, Гуканне вясны), пабудоў (буслянка, дрывотня), традыцыйнага адзення (андарак, камізэлька), страў (дранікі,зацірка), прадметаў народнага мастацтва і побыту (ручнік спарыш), так званымі “гаваркімі” словамі тыпу цягнік, ручнік, кухар і да т.п. і інш. Акрамя таго, культуразнаўчая інфармацыя праяўляецца ў фразеалагізмах, устойлівых параўнаннях (валасы, як лëн; вочкі нібы пралескі), сімвалах нацыянальнай культуры (валошка, вярба, бусел) і інш. Падобныя словы і выразы сустракаюцца ў беларускіх народных казках, паэзіі, песнях, народных гульнях, прыказках і прымаўках і да т.п.

Фарміраванню ў дзяцей уяўленняў аб самабытнасці і ўнікальнасці беларускай мовы і культуры садзейнічае навучанне нацыянальнай мове ў дыялозе культур, шляхам яе параўнання з рускай мовай. Аб’ектамі параўнання выступаюць лексічныя адзінкі беларускай і рускай моў: іх вымаўленне, значэнне (па-беларуску крапівá, сустрэча, абутак, а па-руску крапива, встреча, обувь – вельмі падобна; па-беларуску дыван, а па-руску ковер, па-беларуску канапа, а па-руску диван – падобныя словы маюць рознае значэнне і г.д.).

 

21 ЛЮТАГА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

      Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

     На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

 

Слухаем беларускія казкі

 

 

свернуть